29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Уладу здабудзе народны бунт

6
Анджэй Пачобут: Уладу здабудзе народны бунт

Вядомы журналіст адрэагаваў на прысуд 18-гадовым удзельнікам пратэстаў.

22 студзеня суд пастанавіў адправіць у калонію Сафію Малашэвіч на два гады, Ціхана Клюкача - на паўтара. Асуджаным па 18 гадоў, іх віна ў тым, што абодва ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, дзяўчыну абвінавацілі ў дэманстрацыі плакатаў з «абразлівым» для Лукашэнкі зместам, а таксама ў нанясенні надпісаў на шчыты сілавікоў.

Вядомы гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут пракаментаваў пастанову суда: «Палітычныя працэсы сталі будзённай з'явай, а чалавек лёгка агрубляецца і прывыкае да ўсяго... Аднак, нават з улікам гэтага прысуду два гады пазбаўлення волі для 18-гадовай Сафіі Малашэвіч за «роспіс» амапаўскіх шчытоў , гэта жорстка.

Ламаючы праз калена мірную і падкрэслена негвалтоўную рэвалюцыю, улада атрымае народны бунт. Занадта шмат людзей было пакалечыла, пабіта і прыніжана, каб простым закручваннем гаек можна было развязаць палітычны крызіс».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках