29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША патлумачылі няздольнасць Расеі пабудаваць авіяносец

43
У ЗША патлумачылі няздольнасць Расеі пабудаваць авіяносец
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Названая галоўная праблема расейскай суднабудаўнічай галіны.

Расейскія верфі дагэтуль не акрыялі ад постсавецкага калапсу, у выніку чаго сучасная Расея будуе не вялікія караблі, а значна меншыя фрэгаты і карветы, а таксама падводныя лодкі. Прычыны няздольнасці Масквы пабудаваць авіяносец патлумачылі ў артыкуле, апублікаваным у Forbes (пераклад - lenta.ru).

На думку вайсковага экспэрта Паўла Лузіна, з якім пагаварыў амерыканскі часопіс, галоўная праблема расейскай суднабудаўнічай галіны заключаецца ў адсутнасці патрэбных рухавікоў. «Расейская прамысловасць дагэтуль не можа вырабляць рухавікі, досыць магутныя і эфектыўныя для гэтых тыпаў караблёў», - уважае спецыяліст.

Выданне адзначае, што Расея не можа купіць неабходныя сілавыя агрэгаты ў заходніх краін праз санкцыі.

«Новы авіяносец, магчыма, расейская прамысловасць пабудаваць не ў сілах», - мяркуе часопіс.

Такім чынам Forbes пракаментаваў студзеньскае паведамленне ТАСС, прысвечанае праектам Неўскага праектна-канструктарскага бюро (ПКБ), між іншым універсальнаму марскому караблю (УМК) «Варай», які здольны змясціць 24 шматмэтавыя самалёты, шэсць гелікаптэраў і да 20 беспілотных лятальных апаратаў. Выданне адзначыла, што ў Расеі няма сродкаў на рэалізацыю гэтага праекта, а таксама патрэбных беспілотнікаў.

«Неўскае [ПКБ] марыць уголас», - піша часопіс.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках