29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як адна порцыя алкаголю ў дзень можа паўплываць на сэрца

10
Навукоўцы высветлілі, як адна порцыя алкаголю ў дзень можа паўплываць на сэрца

Даследаванне правялі ў Нямеччыне.

Нават адзін алкагольны напой у дзень можа павялічыць рызыку развіцця мігальнай арытміі, піша The New York Times.

Даследаванне нямецкіх навукоўцаў апублікаванае ў European Heart Journal.

Фібрыляцыя перадсэрдзяў (у краінах СНД часта называюць яе мігальнай арытміяй) - гэта перыядычна нерэгулярнае і пачашчанае сэрцабіццё, якое можа павялічыць рызыку сардэчнай недастатковасці, інсульту і іншых сардэчна-сасудзістых праблем.

У даследаванні навукоўцы маніторылі стан здароўя і характар ужывання алкаголю ў 100 092 мужчын і жанчын без дыягназу «фібрыляцыя перадсэрдзяў». За 14 гадоў было задакументавана 5854 новых выпадкаў захворвання.

Адна невялікая порцыя алкаголю ў дзень - келіх віна (120 мл), банка піва (330 мл) або чарка моцных спіртных напояў (30 мл) - была звязана з павышэннем адноснай рызыкі развіцця фібрыляцыю перадсэрдзяў на 16% у параўнанні з устрыманнем. Пры ўжыванні двух напояў у дзень павышаная рызыка складала 36%; пры ўжыванні чатырох узрастала на 59%.

Вынікі даследавання прадстаўлены з папраўкай на такія фактары, як гіпертанія, дыябет, курэнне і г.д. Сувязь з ужываннем алкаголю не залежала ад гэтых зменных. Аўтары працы рэкамендавалі тым, хто схільны да рызыкі развіцця фібрыляцыі перадсэрдзяў, як мага менш піць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках