20 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн зрабіў першыя тэлефанаванні ў якасці прэзідэнта ЗША

8
Байдэн зрабіў першыя тэлефанаванні ў якасці прэзідэнта ЗША

З кім пагаварыў палітык?

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў першыя тэлефонныя перамовы на сваёй пасадзе. Ён патэлефанаваў прэм'ер-міністру Канады Джасціну Труда і прэзідэнту Мексікі Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору.

Пра гэта паведамляе «Голос Америки».

Так, першае тэлефанаванне было Труда. Лідары дамовіліся сустрэцца ў лютым.

Таксама абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы вакцынавання, абмену медыцынскімі спецыялістамі, бесперабойных паставак медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання. Акрамя таго, Байдэн і Труда пагадзіліся пашырыць супрацоўніцтва ў галіне абароны і ў Арктыцы.

Труда назваў заняцце Байдэнам пасады «новай эрай» у двухбаковых дачыненнях. Аднак стасункі пачаліся з разыходжанняў адносна нафтаправода Keystone XL з Канады ў ЗША, будаўніцтва якога Байдэн спыніў сваім указам.

Таксама пра размову паведаміў прэзідэнт Мексікі і назваў гутарку «прыемнай і паважлівай», паказаўшы, што дачыненні дзвюх дзяржаў будуць добрымі да выгады абодвух народаў.

Раней паведамлялася, што Байдэн зробіць першае тэлефанаванне замежнаму лідару ў пятніцу, 22 студзеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках