Беларусы правялі акцыю ля амбасады РФ у Кіеве ў падтрымку Аляксея Кудзіна
3- 22.01.2021, 19:12
- 9,331
Беларусы просяць не экстрадаваць у Беларусь знакамітага байца.
Беларусы сабраліся сёння ля амбасады РФ у Кіеве, каб падтрымаць затрыманага ў Маскве спартоўца Аляксея Кудзіна.
Фота апублікаваў тэлеграм-канал Stop Luka.
Нагадаем, беларускі фонд спартыўнай салідарнасці пачаў збор подпісаў спартоўцаў Беларусі і Расеі пра прыпыненне экстрадыцыі беларускага байца Аляксея Кудзіна.