19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Энтані Блінкен поўны рашучасці перашкодзіць дабудоўванню «Паўночнага струменю - 2»

2
Bloomberg: Энтані Блінкен поўны рашучасці перашкодзіць дабудоўванню «Паўночнага струменю - 2»
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

ЗША ўзмоцняць сваю палітыку на гэтым накірунку.

У апошнія дні прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа Злучаныя Штаты ўзмацнілі свой ціск на гэты праект. Дзярждэпартамент апавясціў кампаніі і ўрад Нямеччыны пра рызыкі, звязаныя з падтрымкай «Паўночнага струменю - 2», піша Bloomberg (пераклад - inosmi.ru).

Газаправодная палітыка

«Паўночны струмень» - адно з многіх складаных пытанняў, якія давядзецца развязваць прэзідэнту Байдэну напачатку чатырохгадовага прэзідэнцкага тэрміну. Прапанаваны Байдэнам на пасаду дзяржсакратара Энтані Блінкен (Antony Blinken) «поўны рашучасці» перашкодзіць дабудоўванню трубаправода, пра што ён заявіў у аўторак на слуханнях у зацвярджэнні на пасадзе.

Прасігналізава пра гатоўнасць да перамоваў і Мэркель, але ў той жа час заявіла, што сам Вашынгтон падтрымлівае энэргетычныя сувязі з Расеяй.

«Нельга сказаць, што паміж ЗША і Расеяй няма ніякіх гандлёвых дачыненняў у нафтавым сектары, - сказала Мэркель. - Нам трэба ўсё гэта ўключыць у парадак і абмеркаваць пытанне аб тым, ці трэба нам нарошчваць гандаль з Расеяй у газавай сферы і якая ступень залежнасці ад яе непрымальная».

Будаўніцтва 1230-кіламетровага газаправода з Расеі ў Нямеччыну было спыненае, калі ЗША ў снежні 2019 года ўвялі супраць яго санкцыі. На той момант заставалася пракласці ўсяго 160 кіламетраў труб. ЗША рэгулярна робяць больш жорсткімі свае карныя захады, заяўляючы, што гэты газаправод дасць Маскве занадта магутныя рычагі ўздзеяння на газавыя пастаўкі ў Еўропу і створыць пагрозу бяспецы рэгіёну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках