29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Інвестыцыі – гэта ахілесава пята луканомікі

1
Барыс Жаліба: Інвестыцыі – гэта ахілесава пята луканомікі
БАРЫС ЖАЛІБА

У краіну з такімі палітычнымі рызыкамі інвестары не пойдуць.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба ў каментары udf.by адзначыў, што інвестыцыі – гэта «слабое месца нашай эканомікі».

«Можна сказаць, яе ахілесава пята. Інвестыцыяў з уласных крыніцаў заўсёды недастаткова, а прывабіць прамыя замежныя інвестыцыі не атрымліваецца. Усе інвестыцыйныя планы ў апошнія гады вельмі моцна завальвалі, апошнім часам планы ўрада з гэтай прычыны былі больш сціплымі», – сказаў Жаліба.

Эканаміст дадаў:

«Больш за тое, аналіз паказвае, што 80% замежных інвестыцый на паперы – гэта так званы рэінвеставаны прыбытак. Тыя кампаніі, якія тут даўно працуюць, прадаўжаюць укладваць свой прыбытак у мадэрнізацыю, пашырэнне вытворчасці. Але новых інвестараў няма або амаль няма».

Яшчэ важны момант, які не назіраецца ў Беларусі: каб інвестыцыі прыносілі не толькі валюту, але і сучасныя тэхналогіі. Праекты з кітайцамі атрымаліся няўдалымі.

«На жаль, апошнія вядомыя падзеі ў Беларусі на павелічэнне інвестыцый не працуюць. Наадварот – у краіну з такімі палітычнымі рызыкамі замежныя інвестары не пойдуць. Выйсце тут можа быць толькі адно – правядзенне новых свабодных выбараў прэзідэнта і іншых органаў улады», – мяркуе Жаліба.

Што тычыцца дэфіцыту бюджэту сёлета, то, на ягоную думку, «Мінфін нікуды не дзенецца, грошы знойдзе».

«Але пытанне, дзе і як. Аблігацыйныя пазыкі – ці будуць іх набываць унутры краіны і ці знойдуць пакупнікоў на еўрапейскім рынку? Магчыма, размяркоўваючы бюджэт, некага давядзецца зрэзаць. Баюся, гэта можа адбіцца на сацыяльных абавязальніцтвах дзяржавы. Напэўна, у меншай ступені гэта закране сілавы блок і чыноўнікаў», – мяркуе Жаліба.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках