29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Белэнэрга» назвалі прычыны маштабнай аварыі, якая пакінула менчукоў без гарачай вады і цяпла

26
У «Белэнэрга» назвалі прычыны маштабнай аварыі, якая пакінула менчукоў без гарачай вады і цяпла
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Што адбылося ў Маскоўскім раёне сталіцы?

Прычынай аварыі ў Маскоўскім раёне Менска стала пашкоджанне цепламагістралі на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Белэнерга».

- Рамонтныя брыгады «Менскіх цепласетак» аператыўна прыступілі да ліквідацыі пашкоджанні на цепламагістралі. З 18.30 у сувязі з пашкоджаннем цепламагістралі № 59 дыяметрам 1000 мм на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Рафіева персаналам філіяла «Менскія цеплавыя сеткі» арганізаваны аварыйны рамонт, - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер над ліквідацыяй аварыі працуюць дзве аварыйна-аднаўленчыя брыгады і неабходная спецтэхніка.

Вось поўны спіс адрасоў, дзе адсутнічае цеплазабеспячэнне:

вул. Алібегава, 6-44 (цотныя), 13-27, к.1, 2, 3 (няцотныя);

вул. Бялецкага, 2-50, к. 1, 2, 3 (цотныя);

вул. Голубева, 20-28 (цотныя), 25, 27, 29, 31;

вул. Громава, 14-26, 28, 30-46 (цотныя);

вул. Гурскага, 44, к.1, 2, 3;

вул. Ельскіх, 2;

вул. Ясеніна, 41-95, 58-64,70-74 (цотныя), 66, 68, 76, 101, 103, 109, 115, 135, 139 (няцотныя);

Пр-т Любімава, 10-46, к. 1, 2 (цотныя), 7-41 (няцотныя);

вул. Міхалоўская, 4, 10, 12, 14, 16;

вул. Астрожскіх, 4, 6, 8, 10, 12, 14;

Пр-т газ. «Звязда», 35-71 (няцотныя), 4, к. 1, 2, 3, 4-60 (цотныя);

вул. Рафіева, 3, к.1, 2-53 (няцотныя), 55, 81-113 (няцотныя), 30, 32, 34; 36-58, 60, 64, 62, 66-80, 88а, 88, 90, 92-100 (цотныя);

вул. Сапегі, 3-15 (няцотныя);

вул. Слабадская, 13-79 (няцотныя);

вул. Тышкевічаў, 9, 15-19;

вул. Я. Брыля, 2, 3, 3а, 5, 7, 9, 21, 22, 24, 24а, 26, 28, 30.

У ведамстве паведамілі, што папярэдне цеплазабеспячэнне будзе адноўлена а 18.00, 22 студзеня. Больш дакладны час заканчэння работ абяцаюць паведаміць дадаткова.

ФОТА: TUT.by

- Рамонтныя работы будуць ісці бесперапынна да аднаўлення цеплазабеспячэння адключаных спажыўцоў.

Як паведамляе «Радыё Свабода», на месцы аварыі знаходзіцца кіраўніцтва «Белэнерга», у тым ліку генеральны дырэктар Павел Дрозд.

Нагадаем, праз аварыю ў пятніцу скасавалі заняткі ў школах і гімназіях Маскоўскага раёна.

- Ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у месцах часовага знаходжання дзяцей, будуць арганізаваны дзяжурныя групы з гарачым харчаваннем. Просьба адзяваць дзяцей цяплей ці пакінуць дома, - інфармуе ўправа адукацыі.

ФОТА: TUT.by
Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках