20 красавiка 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін, які даваў адпор АМАПу

35
У Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін, які даваў адпор АМАПу
АЛЯКСЕЙ КУДЗІН

Яго могуць экстрадаваць у Беларусь.

У Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін. Цяпер яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь і суд. Пра гэта паведаміў Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Нагадаем, Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, распачаўшы ў ягоным дачыненні крымінальную справу і абраўшы захад стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэксу – «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак». Максімальная санкцыя тут – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

На судовае паседжанне 19 лістапада Кудзін не з'явіўся. Ягоная жонка расказала, што раніцай муж паведаміў, што з'язджае ў суд. Больш яна яго не бачыла, на тэлефон ён не адказваў.

Пасля гэтага суддзя змяніла захад стрымання з хатняга арышту на змяшчэнне пад варту, а Аляксея Кудзіна афіцыйна абвясцілі ў вышук.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках