18 красавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн падпісаў указ аб абавязковым нашэнні масак цягам 100 дзён

1
Байдэн падпісаў указ аб абавязковым нашэнні масак цягам 100 дзён
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: ANDREW HARNIK/AP

Новы прэзідэнт ЗША назваў барацьбу з COVID-19 адным са сваіх прыярытэтаў.

Новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб абавязковым нашэнні масак на тэрыторыі федэральных устаноў на працягу наступных 100 дзён.

Дакумент стаў адзін з першых падпісаных Байдэнам пасля ўступлення на прэзідэнцкую пасаду, паведамляе DW.

Аб намерах падпісаць указ аб нашэнні масак на працягу 100 дзён Байдэн абвяшчаў яшчэ ў снежні 2020 года.

Тады ён казаў, што шырокае выкарыстанне масак прывядзе да «значнага зніжэння» ў распаўсюдзе каранавіруса.

На ЗША прыпадае больш за ўсё пацверджаных заражэнняў (амаль 25 мільёнаў) і смяротных зыходаў (каля 415 тысяч).

Джо Байдэн і Камала Харыс 20 студзеня прынялі прысягу і афіцыйна заступілі на пасаду прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Папярэднік Байдэна Трамп адмовіўся наведваць ягоную інаўгурацыю і пакінуў Вашынгтон раніцай.

Падчас інаўгурацыйнай прамовы прэзідэнт паабяцаў «быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў», назваў сваёй задачай аб'яднанне ЗША і ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр каранавіруса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках