19 красавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Навальнага пра «палац Пуціна» ўсталяваў рэкорд на YouTube

29
Фільм Навальнага пра «палац Пуціна» ўсталяваў рэкорд на YouTube

Фільм найчасцей праглядалі сярод усіх ролікаў за 19 студзеня ва ўсіх сегментах YouTube, уключаючы замежныя.

Фільм-расследаванне Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй «Палац для Пуціна» найчасцей праглядалі сярод усіх ролікаў за 19 студзеня ва ўсіх сегментах ютуба, уключаючы замежныя, паведамляе выданне «МБХ медиа» са спасылкай на звесткі кампаніі BloggerBase, якая займаецца аналітыкай на відэахостынгу. За адзін дзень фільм набраў 12 814 296 праглядаў.

Да вечара 20 студзеня расследаванне Навальнага пра палац Пуціна набрала ўжо звыш 26 мільёнаў праглядаў. Пры гэтым прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш, спасылаючыся на ўнутраную статыстыку ютуба, паведаміла, што лічбу ў 25 мільёнаў ролік пераадолеў яшчэ на працягу першага дня.

Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расследаванне пра так званы палац Уладзіміра Пуціна пад Геленджыкам 19 студзеня. Фільм быў зроблены яшчэ да арышту Навальнага.

ФБК сцвярджае, што рэзідэнцыя прэзідэнта Расеі плошчай 68 гектараў на мысе Ідакопас была пабудаваная ў 2010 годзе, яе кошт складае блізу мільярда даляраў, на яе тэрыторыі ёсць падземны лядовы палац, царква, 80-метровы мост «для падыходу да чайнага доміка», тунэль для спуску з палаца да мора. Сцвярджаецца, што палац зараз рамантуецца, бо ён пацярпеў праз цвіль, і ў ходзе рамонту будуюцца новыя аб'екты.

Паводле звестак ФБК, узвядзенне палаца спансавалася за кошт афшора, куды «ахвяравалі» грошы набліжаныя да Пуціна бізнэсоўцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках