24 красавiка 2024, Серада, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ партнёры спрабавалі спаліць бізнэсоўца напалмам разам з загарадным домам

7
У РФ партнёры спрабавалі спаліць бізнэсоўца напалмам разам з загарадным домам
ВЯЧАСЛАЎ СІМАНЕНКА
ФОТА: АЛЯКСАНДР ВАЙНШТЭЙН/«КОММЕРСАНТЪ»

Партнёры наважылі спаліць былога гендырэктара найбуйнейшага дыстрыбутара на расейскім IT-рынку.

Партнёры наважылі спаліць былога гендырэктара найбуйнейшага дыстрыбутара на расейскім IT-рынку - кампаніі Merlion Вячаслава Сіманенку з дапамогай напалму разам з загарадным домам, каб не плаціць 4,5 мільёна даляраў, атрыманыя ад продажу акцый. Пра гэта паведамляе «КОММЕРСАНТЪ».

Паводле звестак выдання, следчыя ўстанавілі матыў і абставіны замаху на забойства расейскага бізнэсоўца. У ноч на 5 верасня 2015 г двое невядомых закідалі дом Сіманенкі пад Краснагорскім бутэлькамі з запальнай сумессю. З ягоных слоў, сям'і пашанцавала не згарэць. Напад знялі камеры відэаназірання.

Падставай для нападу на яго дом стаў канфлікт з саўладальнікамі Merlion праз акцыі даччынай кампаніі Tegrus. Ён сышоў з кампаніі, але яму адмовіліся плаціць 4,5 мільёна даляраў за яго акцыі. Былыя партнёры абвінавацілі яго самога ў крадзяжах.

Следчыя знайшлі тых, хто нападаў і тыя далі прызнальныя паказанні, назваўшы заказчыкаў замаху. Паводле справы былі арыштаваныя сузаснавальнікі Merlion Алег Карчоў, Уладзіслава Мангутава, Аляксей Абрамаў і топ-мэнэджар Барыс Левін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках