19 красавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чацвер у Беларусь прыйдзе пацяпленне

У чацвер у Беларусь прыйдзе пацяпленне

Будзе воблачна з праясненнямі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 21 студзеня праз рэзкае пацяпленне, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), у асобных раёнах па поўначы моцны снег, мокры снег. Удзень пераважна па паўночным усходзе чакаюцца мокры снег і дождж. Месцамі, а ў начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, магчымы галалёд. Месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 на паўднёвым захадзе да мінус 16 на ўсходзе краіны, удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках