20 красавiка 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка выказалася пра перанос ЧС у хакеі з Менска

1
Алена Леўчанка выказалася пра перанос ЧС у хакеі з Менска
ФОТА: АЛЕНА ЛЕЎЧАНКА (COURTESY PHOTO)

Баскетбалістка мяркуе, што Міжнародная федэрацыя хакея салідарная з беларускім народам.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка падтрымала пастанову Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIHF) аб пераносе чэмпіянату свету-2021 з Менска ў іншую краіну, піша сайт sport24.ru.

Раней прызёрка чэмпіянату Еўропы правяла 15 дзён за кратамі за ўдзел у мірных пратэстах.

«Пра якое свята можа ісці гаворка, калі на сёння больш за 30 тысяч людзей схільныя або зазнаюць рэпрэсіі? У нас за зефір ці шторы не таго колеру могуць зачыніць у турму.

Усякая спартыўная падзея - гэта свята, і робіцца яно для заўзятараў. Без людзей не было б і спорту. Для каго мы гэта робім?

У гэты момант у Беларусі блізу 180 палітвязняў, а на беларускай тэлевізіі кажуць, што ўсё добра. Як можна казаць пра нейкае свята? Таму я згодная з пастановай і з тым, што Міжнародная федэрацыя хакея салідарная з беларускім народам», - сказала Леўчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках