25 красавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі папярэдзілі пра рэзкае пацяпленне ў Беларусі

Сіноптыкі папярэдзілі пра рэзкае пацяпленне ў Беларусі

У пятніцу будзе да +6°С.

Ужо ў найбліжэйшы час маразы ў Беларусі зменяцца адлігай. Пра гэта сведчаць звесткі «Белгідрамета».

20 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Днём пераважна па заходняй частцы краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, магчымы дождж), месцамі галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы сярэдні, днём парывісты. Тэмпература паветра днём ад +1°С па паўднёвым захадзе да -13°С па паўночным усходзе краіны. Чакаецца надалей паслабленне маразоў.

21 студзеня ў Беларусь пачне паступаць цёплае паветра атлантычнага паходжання. Ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі, днём месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 0... +1°С на паўднёвым захадзе да -14... -15°С па ўсходзе краіны, днём -2... +4°С.

22 студзеня захаваецца ўплыў цёплага паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра ўначы -5... +1°С, днём -1... +6°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках