29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ выцясняюць з расейскага рынку новых грузавікоў

6
МАЗ выцясняюць з расейскага рынку новых грузавікоў
Фота: bymedia

Беларускія грузавікі ўсё больш няўтульна адчуваюць сябе на расейскім рынку гэтага сегмента аўтатранспарту.

Грузавікі Менскага аўтазавода ўсё больш няўтульна адчуваюць сябе на расейскім рынку гэтага сегмента аўтатранспарту, піша сайт naviny.by.

Як адзначае autostat.ru, за 2020 год МАЗ прадаў на тэрыторыі нашай усходняй суседкі 3729 грузавікоў (за аналагічны перыяд мінулага года – 3847; -3,1%). Гэта толькі сёмае месца (раней МАЗ доўгі час трымаўся ў пяцёрцы).

Топ-5 кампаній, якія прадалі больш за ўсё сваіх грузавікоў, выглядае так:

КамАЗ – 27,8 тыс. (0,6% да 2019 года);

ГАЗ – 6,8 тыс. (-23,1%);

Scania – 4,9 тыс. (-12,4%);

Volvo – 4,5 тыс. (-20,7%);

«Урал» – 4,1 тыс. (+ 27,3%).

Усяго за мінулы год у Расеі было прададзена 74,8 тыс. грузавікоў (-7,3%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках