29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні выявілі новую для Беларусі птушку

11
У Гародні выявілі новую для Беларусі птушку
ФОТА: Дзмітрый Вінчэўскі, АПБ.

Гэтыя птушкі жывуць у Амерыцы і далей Ісландыі не далятаюць.

Незвычайную качку заўважылі аматары птушак 17 студзеня на ўскраіне Гародні.

Назіранне за птушкамі зладзілі каля таго месца, дзе ў Нёман скідаюць цёплую ваду - тут рака не замярзае, і зімой тут збіраюцца розныя віды качак. Першай птушку незвычайнай афарбоўкі заўважыла Таццяна Каржыцкая, паведамляе АПБ. Качка вяла сябе спакойна, не ляцела, дала людзям сябе разгледзець, але было прыкметна, што яна трымаецца крыху асабняком ад іншых качак.

Высветлілася, што гэта качка-каралінка. Жывуць такія птушкі ў Амерыцы. Самастойна даляцець да Еўропы яны не могуць, назіраліся толькі выпадкі, калі каралінкі даляталі да Ісландыі. Гэтыя прыгожыя птушкі ёсць у заапарках і ў прыватных калекцыянераў, так што ўсе выпадкі назірання каралінак у еўрапейскіх краінах - гэта назіранне птушак- ўцякачак. У Беларусі каралінак раней не заўважалі.

ФОТА: Дзмітрый Вінчэўскі, АПБ.
ФОТА: Дзмітрый Вінчэўскі, АПБ.
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках