19 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю - 2»

3
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю - 2»
ФОТА: MAKSIM SHEMETOV (REUTERS)

Яны закранулі трубаўкладчыка «Фартуна», яго ўладальніка - «КВТ-Рус» - і кампаніі «Рустанкер».

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць будоўлі газаправоду «Паўночны струмень - 2», паведамляе РІА «Новости».

Яны закранулі трубаўкладчыка «Фартуна», яго ўладальніка - «КВТ-Рус» - і кампаніі «Рустанкер».

Паводле звестак ТАСС, яшчэ пад санкцыі трапляе судна «Максім Горкі».

Раней у аўторак, 19 студзеня, стала вядома, што ад удзелу ў праекце адмовілася яшчэ адна кампанія. Гаворка ідзе пра нямецкую Bilfinger SE, прычынай такой пастановы назвалі асцярогі праз амерыканскія санкцыі. У лістападзе мінулага года нарвежская кампанія-сертыфікатар Det Norske Veritas - Germanischer Lloyd (DNV GL) адмовілася ад праекту, раней з яго выйшла дацкая інжынірынгавая кампанія Ramboll.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках