Фазэль расказаў, куды з Менска могуць перанесці ЧС у хакеі
11- 19.01.2021, 16:57
- 29,111
Ёсць некалькі варыянтаў.
Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль расказаў у інтэрв'ю РІА «Новости», дзе можа прайсці тая частка чэмпіянату свету ў хакеі, якая была запланаваная ў Менску:
- Мы павінны прыняць пастанову да 1 лютага, гэта адназначна. У студзені мы павінны ведаць, дзе пройдзе чэмпіянат свету.
Ёсць тры прэтэндэнты на правядзенне чэмпіянату свету. Нам трэба пагаварыць з кожным з бакоў. Датчане ўжо даслалі нам ліст. Яны правялі чэмпіянат Еўропы ў гандболе сярод жанчын у снежні. У іх ёсць неабходныя ўмовы. Да таго ж датчане ўжо праводзілі чэмпіянат свету нядаўна, гэта было ў 2018 годзе ў Капенгагене і Хернінгу.
Што тычыцца Славаччыны, то ў Браціславе прайшоў чэмпіянат свету ў 2019 годзе, арганізацыя турніру была цудоўная. Ну і Латвія ўсё яшчэ можа прыняць чэмпіянат свету самастойна. Але тут ёсць складанасць: давядзецца пабудаваць часовую арэну. Тэмпература ў траўні можа быць высокай, таму на такой арэне могуць узнікнуць складанасці з якасцю лёду. Правядзенне ўсяго турніру ў Латвіі стане вялікай цяжкасцю.