«Беларуськалій» - нашы героі!
- 19.01.2021, 16:56
- 11,481
Чым больш мы ціснем на рэжым, тым больш ён становіцца слабым.
Акрамя таго, што сёння чальцы страйкаму «Беларуськалію» смела баранілі сваё законнае права на забастоўку ў судзе, стачка «Беларуськалію» на сёння таксама самая шматлікая - да яе далучыліся больш за 130 чалавек, а таксама яна прадаўжае расці!
Учора да Агульнанацыянальнай стачкі далучыўся слесар-рамонтнік Аляксандр Канановіч, паказаўшы, што ён больш не кармавая база для гвалтаўнікоў і забойцаў!
Далучайцеся да страйку, чым больш мы ціснем на рэжым, тым больш ён становіцца слабым!
Усё залежыць толькі ад нас!
Telegram-канал «Рабкор»