28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка - Баскаву: Як назваць людзей, якія маюць дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі

18
Алена Леўчанка - Баскаву: Як назваць людзей, якія маюць дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі
АЛЕНА ЛЕЎЧАНКА
ФОТА: TUT.BY

Таксама вядомая баскетбалістка заклікала вызваліць палітзняволеную Наталлю Хершэ.

Вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка звярнулася да кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава.

- Калі вы называеце Фонд спартовай салідарнасці «здраднікамі», то як можна называць людзей, якія маюць дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі? Вельмі цікавае ваша меркаванне. Буду ўдзячная за адказ! Я таксама спадзяюся, што адной з галоўных прычын прыезду спадара Фазэля ў Менск было развязанне пытання аб вызваленні маёй сукамерніцы Наталлі Хершэ.

Нагадаем, вечарам 12 лістапада ў рэанімацыі БХМД у Менску сканаў 31-гадовы Раман Бандарэнка. За дзень да таго невядомыя людзі прыехалі на «Плошчу перамен» зрэзаць стужкі, завязалася спрэчка з мясцовымі жыхарамі - у выніку Рамана скруцілі і завалаклі ў мікрааўтобус. Хто і куды яго павёз, што адбывалася з ім пасля «плошчы» - дагэтуль невядома. Але ў лякарні ў яго дыягнаставалі такія траўмы, што шанцаў на выжыванне амаль не было, казалі лекары. Дагэтуль па факце смерці Рамана Бандарэнкі не распачатая крымінальная справа, ідзе толькі праверка.

Сярод людзей, якія былі ў той вечар на «Плошча перамен» быў і кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Баскаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках