19 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адключыла дзве ЛЭП у Беларусь

5
Літва адключыла дзве ЛЭП у Беларусь

Вільня плануе адключыць усе лініі з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расеі.

Літоўскі аператар LItgrid адключыў дзве лініі электраперадач напругай 300 кілавольт, якія злучаюць Літву і Беларусь.

Як паведамляе Delfi, абедзве міжсеткавыя лініі адключаныя ў сувязі з рамонтам. Адна не працуе на запыт літоўскага, другая - беларускага боку.

Літву і Беларусь злучаюць чатыры ЛЭП па 330 кВ і шэсць ЛЭП па 110 кВ. У 2019 годзе была адключаная і дэмантаваная самая магутная ЛЭП на 750 кВ Ігналінская АЭС - Менская ЦЭЦ-5.

Лінія Ігналінская АЭС - Паставы адключаная цяпер у рамках рэалізацыі праекта сінхранізацыі з сеткамі Еўразвязу. Пасля заканчэння сінхранізацыі з ЕЗ Літва плануе адключыць усе лініі з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках