18 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пахла хлорам»: рабочыя патрапілі ў лякарню пасля змены на «кітайскім» заводзе ў Светлагорску

8
«Пахла хлорам»: рабочыя патрапілі ў лякарню пасля змены на «кітайскім» заводзе ў Светлагорску
ФОТА: RANAK.BY

Брыгада займалася рамонтам у варачным цэху ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Пасля змены на заводзе двое рабочых падраднай арганізацыі апынуліся ў лякарні. Са слоў жонкі аднаго з іх, мужчыны маглі атруціцца хлорам. Міліцыя праводзіць праверку, паведамляе «Ранак».

- У суботу, 16 студзеня, муж прыйшоў з працы, і ў яго пачаліся ваніты, стаў задыхацца, - распавядае жонка пацярпелага. - Я выклікала «хуткую». Медыкі надалі першую дапамогу і забралі мужа ў лякарню. Напарнік мужа звярнуўся па дапамогу да медыкаў на наступны дзень, калі яму стала горш.

Са слоў жанчыны, брыгада з чатырох чалавек, у якой быў і яе муж, займалася рамонтам у варачным цэху ААТ «Светлагорскі ЦКК». З аповедаў мужа, падчас суботняй змены ён адчуў моцны пах хлору ў цэху, паведаміў майстру.

- Там сталі нешта рабіць, прагучала фраза «перавышэнне хлору». Брыгада працавала ў рэспіратарах, якія ахоўваюць хіба што ад пылу. Такой аховы, як у працоўных ЦКК, у іх не было, - распавядае жонка пацярпелага.

Цяпер, кажа жанчына, муж адчувае сябе здавальняюча.

Аб шпіталізаваных з прыкметамі атручвання мужчынах медыкі паведамілі ў РАУС. З пацярпелымі меў стасункі міліцыянт.

У райаддзеле міліцыі пацвердзілі, што паводле інфармацыі, атрыманай з лякарні, праводзіцца праверка. На самай ЦКК разбіраюцца, што магло адбыцца.

- У нас нічога не адбывалася, - кажа галоўны інжынер ААТ «Светлагорскі ЦКК» Аляксандр Камандзірчык. - Цяпер я паеду ў райвыканкам на сустрэчу з кіраўніцтвам гэтай кампаніі, даведаюся пра гэтых людзей...праз што яны...Іх жа ніхто з завода не забіраў, так? Вось я буду сустракацца, высвятляць... Таму што ў нас нічога не адбывалася, усё нармальна. Мае людзі, якія працавалі там жа, у гэтым цэху (цэх не спыняў сваю працу ні на хвіліну) - усе працуюць... У мяне ўсе людзі жывыя і здаровыя.

Нагадаем, на «Светлагорскім ЦКК» у 2020 годзе за некалькі месяцаў адбыліся НС, пры якіх загінулі людзі.

У ліпені ў адным з цэхаў камбіната праводзіліся рамонтныя работы на трубаправодзе. У працэсе запаўнення трубы адбыўся яе прарыў. Зваршчыка і слесара-рамонтніка, якія знаходзіліся побач, абліло тэхналагічнай вадкасцю. Зваршчык атрымаў апёкі, ад якіх пазней памёр у лякарні.

У кастрычніку пры выкананні агнявых работ пры пракладцы трубаправода адводу парапаветранай сумесі ад клапанаў бака з талавай алівай адбыўся выбух і пачаўся пажар. Загінуў 40-гадовы электразваршчык.

30 ліпеня на заводзе беленай цэлюлозы адбылася аварыя, у якой пацярпелі два работнікі. Адзін з іх пасля загінуў. 19 кастрычніка 2020 года на заводзе праводзілі зварачныя працы, адбыўся выбух і пажар на ёмістасці з талавай алівай. Загінуў зваршчык, які выконваў агнявыя работы, ён упаў з вышыні ад выбуховай хвалі. Па двух гэтых эпізодах Следчы камітэт яшчэ праводзіць праверку, робяць экспэртызы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках