24 красавiка 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Любое пагаршэнне сітуацыі ў першую чаргу будзе біць па Лукашэнку»

6
«Любое пагаршэнне сітуацыі ў першую чаргу будзе біць па Лукашэнку»
ФОТА: ONLINER.BY

Пра слабасць рэжыму і пазітыўныя сігналы для беларусаў.

Слабасць Лукашэнкі перш за ўсё ў тым, што большасць беларусаў не верыць у ягоную здольнасць развязваць эканамічныя пытанні. І пераканаць грамадства ў зваротным не атрымаецца нейкімі прапагандысцкімі фокусамі, піша вядомы гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут.

Любыя адгаворкі, любыя спасылкі на санкцыі, сусветны эканамічны крызіс, каранавірус яны будуць адкідаць. Не можаш? Дык сыдзі! Дай паспрабаваць іншаму. Гэта небяспечная для яго сітуацыя. Тым больш, як мне здаецца, у яго няма адказаў сёння, як з яе выйсці.

Любое пагаршэнне сітуацыі ў першую чаргу будзе біць па ўладзе, па Лукашэнку. Галоўнае тут – стан эканомікі. І тут усё кепска і без санкцый. Калі б Захад хацеў абрынуць эканоміку Беларусі, яму дастаткова было б адмовіцца ад нашых нафтапрадуктаў.

Злівы скандальных запісаў – гэта нешта новае. Раней такога не было. І гэта сведчыла пра маналітнасць уладнай піраміды, яе закрытасць ад грамадства, з якім не ўважалі патрэбным дзяліцца падрабязнасцямі. Усе канфлікты ўнутры сістэмы дазваляліся кулуарна, грамадству ж паведамлялася постфактум.

Так было раней. Цяпер жа канфлікты становяцца публічнымі. Мы не ведаем, хто і чаму гэта робіць. Магчыма за злівамі стаяць розныя людзі ці сілы. Але гэта выразны сігнал пра тое, што ўнутры ўлады адбываюцца працэсы, і цяпер у такіх канфліктах істотную ролю пачынае гуляць грамадская думка.

Чыноўнікі і сілавікі, якія зліваюць інфармацыю, якія вядуць барацьбу ўнутры сістэмы, не абавязкова за станаўленне дэмакратыі, там могуць быць і іншыя матывы, яны пачынаюць апеляваць да грамадства, ягонай думкі.

Гэта нешта новае, такога ў Беларусі раней не было. І гэта можа казаць пра тое, што грамадская думка набывае сілу ў нашай краіне. І гэта пазітыўны сігнал.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках