19-гадовы кіроўца сабраў «паравозік» на МКАД
2- 19.01.2021, 14:16
- 22,196
Фотафакт.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам адразу чатырох аўтамабіляў адбылося на ўнутраным коле МКАД, піша сайт naviny.by.
Як паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, малады мужчына на «Маздзе» не справіўся з кіраваннем і ўехаў у «Рэно», што стаяла наперадзе, які выкінула на «Пежо», пасля чаго яго выкінула на «Лэнд-Ровер».
У выніку аварыі кіроўца і пасажыр «Мазды» атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя.