24 красавiка 2024, Серада, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША адрэагаваў на перанос ЧС-2021 з Менска

3
Дзярждэп ЗША адрэагаваў на перанос ЧС-2021 з Менска
МОРГАН АРТАГУС
ФОТА: AFP

Морган Артагус выступіла з афіцыйнай заявай.

Дзярждэпартамэнт ЗША вітае пастанову Міжнароднай федэрацыі хакея ІІХФ пра перанос чэмпіянату свету са сталіцы Беларусі горада Менска, заявіла афіцыйная прадстаўніца ведамства Морган Артагус.

«Мы вітаем пастанову ІІХФ перанесці чэмпіянат свету ў хакеі 2021 года з Беларусі. Мы з нецярпеннем чакаем дзень, калі ўмовы для вяртання міжнароднага чэмпіянату будуць належнымі.

Мы заклікаем Лукашэнку пакласці канец кампаніі ціску на спартоўцаў і спыніць жорсткія рэпрэсіі», - напісала Артагус у «Твітэры».

Міжнародная федэрацыя хакея ў панядзелак увечары паведаміла, што Менск не прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе. ЧС павінен быў прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Менску і Рызе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках