29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка скончыў самастрэлам

32
Лукашэнка скончыў самастрэлам

Узурпатар закінуў шайбу ў сваю браму.

18 студзеня Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прыняла пастанову пазбавіць Беларусь права на правядзенне ў гэтым годзе чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай, які павінен быў адбыцца ў Менску і Рызе.

Відавочна, такая пастанова не была наканаваная. Прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазэль прыбыў у Менск 11 студзеня з апошняй адчайнай спробай выратаваць сітуацыю і пазбегнуць цяжкай пастановы аб выбары новай пляцоўкі для правядзення чэмпіянату.

Дзеля правядзення чэмпіянату Лукашэнка прадэманстраваў гатоўнасць пайсці на саступкі, нават паабяцаў перамовы з апазіцыяй. Можа быць, беларускаму рэжыму і атрымалася б усіх перахітрыць, вытаргаваць чэмпіянат у Менску. Але тонкасці не выстарчыла. Імкнучыся атрымаць усё і адразу, беларускія ўлады перабралі, згулялі груба. У выніку візіт Рэнэ Фазэля скончыўся скандалам. Госця проста падставілі.

Са слоў аднаго з чальцоў дэлегацыі IIHF, беларускія ўлады паабяцалі, што фота- і тэлерэпартажы пра сустрэчу кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея з Лукашэнкам публікавацца не будуць. Але абяцанні не былі выкананыя. У выніку фота і тэлевыявы, на якіх Рэнэ Фазэль абдымае Лукашэнку і падазраванага ў датычнасці да палітычных рэпрэсій адыёзнага старшыню Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, з'явіліся спачатку ў беларускіх дзяржаўных СМІ, а затым і ў еўрапейскіх. І выклікалі выбух абурэння мясцовай грамадскасці.

У выніку кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея давялося прасіць прабачэння. Цёплая сустрэча з Лукашэнкам стала для Фазэля пацалункам палітычнай смерці. Тон яго інтэрв'ю і заяў пасля скандалу прыкметна змяніўся. «Павінен прызнацца: я нейкі час гуляў з агнём у Менску. І мы крыху апёкся», - быў вымушаны сказаць Фазэль. Прэзідэнт IIHF пачаў выказваць вялікія сумненні ў магчымасці правядзення чэмпіянату ў Менску. Пасяджэнне Рады Федэрацыі было экстрана перанесенае з 25-26 студзеня, як планавалася раней, на 18 студзеня. І менавіта скандал, выкліканы бесцырымоннасцю беларускіх уладаў, паўплываў на пастанову IIHF.

Такім чынам, мяркуючы з усяго, уся гэтая хакейная гісторыя скончылася самастрэлам беларускага кіраўніцтва. Што з ім часта адбываецца апошнім часам. Лукашэнка забіў шайбу ў сваю браму.

Валерый Карбалевіч, «Радыё Свабода» 

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках