20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне выявілі новую мутацыю COVID-19

У Нямеччыне выявілі новую мутацыю COVID-19

Навукоўцы пацвердзілі, што гэта найноўшы штам.

У Баварыі ў клініцы горада Гарміш-Партэнкірхен зафіксаваная ўспышка невядомай мутацыі каранавіруса. Новым штамам заразіліся 52 пацыенты і 21 супрацоўнік лякарні, піша Muenchner Merkur (пераклад - korrespondent.net).

Аналізы інфікаваных былі накіраваныя ў берлінскую клініку Charité, дзе спецыялісты вызначылі, што гэта зусім новы варыянт COVID-19.

Навукоўцы пакуль не могуць сказаць, якія асаблівасці гэтага штаму, і не ведаюць, ці будзе гэтая разнавіднасць інфекцыі больш заразнай.

Паводле інфармацыі спецыялістаў Charité, на сёння ў свеце зафіксаваныя больш за 12 тысяч мутацый каранавіруса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках