19 студзеня - дзень салідарнасці са страйкоўцамі
3- 18.01.2021, 23:20
- 17,159
Зварот страйкаму ААТ «Беларуськалія» да рабочых Беларусі.
Заўтра дзень салідарнасці са страйкоўцамі!
19 студзеня, аб 11:00, Вярхоўны Суд будзе разглядаць скаргу аб прызнанні страйку несапраўдным, піша тэлеграм-канал «Баста».
Усе мы выдатна разумеем, што ў Беларусі не працуе сістэма правасуддзя, і вынік вядомы загадзя. Таму заклікаем падтрымаць Страйкам «Беларуськалія» і ўсіх страйкоўцаў!
Гэта можа быць пікет ля завода, гэта можа быць распаўсюд інфармацыі аб справе страйку. Усялякі крэатыў разбурае сістэму. Самае галоўнае - праяўляць салідарнасць адзін з адным.
Не заставайцеся ўбаку!