25 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадохрышчанская куцця: Традыцыі святкавання

7
Вадохрышчанская куцця: Традыцыі святкавання

Куцця папярэднічае дню свята Вадохрышча.

19 студзеня хрысціяне ўсходняга абраду будуць адзначаць свята Вадохрышча. Яму папярэднічае вадохрышчанская куцця або навячэр'е Вадохрышча Гасподняга, што адзначаюць 18 студзеня, піша zn.ua.

Гісторыя вадохрышчанскай куцці

Да V стагоддзя было прынята адзначаць нараджэнне і хрышчэнне Ісуса Хрыста ў адзін дзень – 6 студзеня. Гэты дзень называўся Феафаніяй – Богаяўленнем, што казала пра ўцялесненне Хрыста ў свет і пра з'яўленне Тройцы ў водах іярданскіх. Перанясенне свята Божага Нараджэння на 25 снежня (паводле Юліянскага календара) паклала пачатак новай царкоўнай з'яве – святкам (Калядам), якія сканчаюцца навячэр’ем, або пярэдаднем (сачэльнікам, куццёй) свята Вадохрышча.

Традыцыі вадохрышчанскай куцці

18 студзеня вернікі трымаюць пост. Як правіла, ад ежы зусім адмаўляюцца да з'яўлення першай зоркі на небе.

У гэты дзень таксама неабходна прыбраць у хаце, паколькі ў Вадохрышча гэтага рабіць нельга, а сустракаць свята ў брудзе забараняецца.

Увечары накрываюць стол, асноўнай стравай якога павінна быць «галодная куцця», пажадана, каб яна была прыгатаваная з рысу. Ад алкагольных напояў у гэты дзень пажадана адмовіцца.

У куццю пасля літургіі ў храмах праводзіцца вялікае асвячэнне вады, якое атрымала такую назву з асаблівай урачыстасці абраду. Вада гэтая называецца агіясма, ці проста вадохрышчанская. Пад уплывам Іерусалімскага статута, з ХІ–ХІІ стагоддзя водаасвячэнне адбываецца два разы – і ў вадохрышчанскую куццю, і непасрэдна ў свята Богаяўлення. Асвячэнне абодва дні праходзіць аднолькавым чынам, таму вада, асвечаная ў гэтыя дні, нічым не адрозніваецца.

Акрамя таго, у гэты дзень таксама прынята акрапіць святой вадой сваё жыллё.

Што нельга рабіць у вадохрышчанскую куццю

У гэты дзень забаронена лаяцца, здзяйсняць дрэнныя ўчынкі, дазваляць нядобрыя думкі. Асабліва выконваць гэтую забарону варта прымаючы святую ваду або набіраючы яе, бо тады яна страчвае свае гаючыя ўласцівасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках