20 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэнэ Фазэль: Мы яшчэ арганізуем ЧС у Беларусі, калі сітуацыя будзе больш спакойнай

23
Рэнэ Фазэль: Мы яшчэ арганізуем ЧС у Беларусі, калі сітуацыя будзе больш спакойнай
РЭНЭ ФАЗЭЛЬ
ФОТА: ТАСС

Кіраўнік ІІХФ адмовіўся ад ідэі праводзіць чэмпіянат з дыктатарам?

Прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль падзяліўся меркаваннем аб правядзенні ЧС-2021 у Менску, паведамляе «Трыбуна».

- Вы ўпэўненыя, што Латвія зможа адна правесці чэмпіянат свету з улікам таго, што ў яе толькі адна арэна высокага ўзроўню? Генеральны сакратар латвійскай федэрацыі распавёў, што ў краіне хочуць пабудаваць яшчэ адзін стадыён за кароткія тэрміны.

- Так, гэта так, гэта будзе часовы палац. Мы разгледзім усе варыянты: і з Латвіяй, і са Славакіяй, і з Даніяй, а потым прымем пастанову. Але да таго, як мы прымем пастанову наконт Беларусі, мы павінны выказаць шчырыя словы падзякі беларускаму народу.

- Вы згодныя са сцвярджэннем, што ў выпадку скасавання турніру ў Менску ІІХФ патрапіць у няпростую фінансавую сітуацыю?

- Калі нам давядзецца гуляць без гледачоў, то трэба будзе падзяліцца прыбыткамі з арганізатарамі. Нам трэба будзе знайсці найлепшы з магчымых кампрамісаў з імі і ўлічыць інтарэсы абодвух бакоў.

- ІІХФ знаходзіцца цяпер паміж двух агнёў: з аднаго боку, палітычны ціск, а з другога - імавернасць вялікіх фінансавых страт у сувязі з пераносам турніру з Менска. Як вы гэта адчуваеце самі?

- Згодзен, палітычны і фінансавыціску адчуваюцца. Я думаю, што правесці турнір у Менску будзе вельмі складана.

- Ці магчыма ў гэтай сувязі падумаць пра тое, каб, напрыклад, праводзіць чэмпіянат свету раз на два гады?

- Не, на фармат гэтая сітуацыя ніяк не ўплывае - турніры будуць праходзіць кожны год. Я ўпэўнены, што мы яшчэ арганізуем чэмпіянат свету ў Беларусі, калі сітуацыя будзе больш спакойнай. Калі сітуацыя нармалізуецца, ІІХФ зробіць усё магчымае, каб правесці чэмпіянат свету ў Менску як мага хутчэй.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках