Шаранговіч распавёў пра першую закінутую шайбу ў НХЛ
3- 17.01.2021, 13:00
- 14,550
Беларускі хакеіст прынёс сваёй камандзе перамогу ў матчы з Бостанам.
Беларускі нападнік «Нью-Джэрсі Дэвілс» Ягор Шаранговіч падзяліўся меркаваннем пра гульню з Бостанам (2:1) і распавёў пра першую закінутую шайбу ў НХЛ. Нагадаем, што ўчора, ужо ў другой гульні ў клубе ён стаў першай зоркай сустрэчы, забіўшы на перадапошняй секундзе овэртайму, піша sportarena.by.
YEGOR SHARANGOVICH WINS IT IN OT FOR THE DEVILS (+165 ML) WITH 1.7 LEFT
— Bet The Pucks (@betthepucks) January 16, 2021
pic.twitter.com/s3w7nU4QlK
- Гэта найлепшы момант у маёй хакейнай кар'еры. Я вельмі шчаслівы, бо мы перамаглі, набралі два балы, а я закінуў першую шайбу ў НХЛ.
- Апішы эпізод з пераможным голам.
- Я атрымаў файны пас ад Сіверсана і ўцёк на рандэву з галкіперам. Я проста кінуў па браме. Заплюшчыў вочы і кінуў.
- Хто сачыў за тваім матчам дома ў Беларусі?
- Напэўна, многія людзі. Таму што я першы гулец у НХЛ з нашай краіны за пяць гадоў. Папярэднім быў Міхаіл Грабоўскі, які тады выступаў за «Айлендэрс». Цяпер вось пачаў гуляць я. Мая сям'я, жонка, сябры - усё глядзелі гэты матч.
- Ты чакаў такі пас ад Сіверсана?
- Не, ён проста аддаў хвацкую перадачу. Мне заставалася толькі закінуць.
- Мы шмат размаўлялі ў апошнія месяцы. Ты вельмі хацеў прыехаць у НХЛ і працягваць гуляць тут так, як ты гуляў у КХЛ. Ужо атрымліваецца?
- У КХЛ і НХЛ розны хакей. Тут трэба рабіць усё значна хутчэй. Тут меншыя пляцоўкі, больш гульні ў цела. Над гэтым мне яшчэ трэба працаваць, звыкаць да гэтага.