19 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорды холаду зафіксаваныя ў Беларусі мінулай ноччу на пяці метэастанцыях

1
Рэкорды холаду зафіксаваныя ў Беларусі мінулай ноччу на пяці метэастанцыях

У найбліжэйшыя дні вельмі халоднае надвор'е захаваецца.

Рэкорды холаду зафіксаваныя ў ноч на 16 студзеня на пяці метэастанцыях Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласцей, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета на пагодным рэсурсе meteoinfo.by.

Самая нізкая тэмпература зафіксавана ў Слуцку - 26,8 марозу. Ранейшы антырэкорд ночы для гэтага райцэнтра складаў 26 градусаў ніжэй за нуль (у 1987 годзе).

Абноўленыя мінімумы ў Сянно - 24,2 (23,8 у 1987 году), Езярышча - 22,4 (22,2 тады ж), Мсціславе - 21,8 (15,4 у 2018 годзе), Валожыне - 21,3 ( 20,9 у 1987 годзе).

У Менску тэмпература паветра апусцілася да мінус 20,7 градуса. Апошні раз халадней было 11 студзеня 2019 года (22,1), дагэтуль - 7-9 студзеня 2017 года (25,1; 24,9; 21,1 градуса).

Абсалютны мінімум уначы для ўсёй краіны - 40,6 градуса марозу 16 студзеня 1940 году, для Менска - 35,4 у тым жа годзе.

Варта адзначыць, што ў гэтыя дні год назад (15-17 студзеня) на беларускіх метэастанцыях было зафіксавана 37 рэкордаў цяпла, пры гэтым 15 студзеня ўсталяваны новы максімум для ўсёй краіны з пачатку інструментальных метэаназіранняў (плюс 8,1 градуса ў Берасці).

У найбліжэйшыя дні вельмі халоднае надвор'е захаваецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках