18 красавiка 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пад рознымі маркамі і рознымі спосабамі спрабуюць патрапіць у дамы і кватэры людзей»

11
«Пад рознымі маркамі і рознымі спосабамі спрабуюць патрапіць у дамы і кватэры людзей»

Менчукі абураныя дзеяннямі карнікаў.

Так званая «міліцыя» тэрарызуе цэлыя раёны. Спрабуюць трапіць у кватэры, ускрываюць паштовыя скрыні, падманам трапляюць у пад'езд, прыкрыўшыся кур'ерам, выключаюць людзям святло, піша тэлеграм-канал «Баста».

- Ужо пяты дзень супрацоўнікі карных органаў спрабуюць шукаць жыхароў Новай Баравой. Імкнуцца перапісаць, дзе хто жыве. Каб потым было зручна людзей тэрарызаваць.

На розных падставах і рознымі спосабамі спрабуюць патрапіць у дамы і кватэры людзей.

Выключэнне святла, калі ўдалося трапіць у тамбур; дастаўка піцы, новы ўчастковы - пазнаёміцца і іншыя казкі.

А проста цяпер аблаву з допытам усіх, хто ўваходзіць і выходзіць на вуліцы Авіяцыйная зладзілі.

Дапытваюць, хто жыве, які аўтамабіль, нумар, ці ёсць у аўто відэарэгістратар.

Дастаюць квітанцыі і звяраюць іх са спісамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках