29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвясцілі аб пачатку вакцынацыі медыкаў сумнеўнай расейскай вакцынай ад COVID-19

15
У Беларусі абвясцілі аб пачатку вакцынацыі медыкаў сумнеўнай расейскай вакцынай ад COVID-19

У свеце «Спадарожнік V» не прызнаюць.

Сёння ўстановы аховы здароўя атрымліваюць партыі вакцын «Спадарожнік V» для вакцынацыі медработнікаў Беларусі - тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, паведамляе tut.by са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Найперш плануецца прышчапіць 2 285 медработнікаў Менска, 3 460 Берасцейскага рэгіёну, 3 260 - Віцебскага, 4 365 - Гомельскага, 1 735 - Гарадзенскага, 1 610 - Магілёўскага, 2 485 - Менскай вобласці. Блізу 800 доз - для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў.

Адзначым, што ў свеце расейскую вакцыну «Спадарожнік V» уважаюць за сумнеўную.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках