20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Існуе больш за адзін тып цікаўнасці

Навукоўцы: Існуе больш за адзін тып цікаўнасці

Розныя тыпы цікаўнасці навукоўцы назіралі пры праглядзе «Вікіпэдыі».

Навукоўцы з Універсітэта Пенсільваніі заявілі аб тым, што існуе мінімум два асноўныя тыпы цікаўнасці. Прыйсці да такой высновы даследчыкам дапамаглі добраахвотнікі, якія праглядалі «Вікіпэдыю», паведамляе zn.ua са спасылкай на Science Alert.

Падчас даследавання навукоўцы назіралі за 149 добраахвотнікамі, якія цягам 15 хвілін на дзень цягам трох тыдняў праглядалі інтэрнэт-старонкі. Агулам за гэты час удзельнікі прагледзелі 18654 старонкі.

Выявілася, што іх можна падзяліць на два тыпы: «заняты чалавек», які даследуе вялікую колькасць разнастайнай інфармацыі, і «паляўнічы», які мэтанакіравана шукае веды.

«Вікіпэдыя дае і інтравертам, і экстравертам аднолькавыя ўмовы для задавальнення цікаўнасці, што было абмежавальнай умовай у іншых даследаваннях, у той час як пошукавая сістэма без рэкламы дазваляла людзям не адцягвацца і праяўляць свае сапраўдныя параметры цікаўнасці», - заявіла адна з даследчыкаў Даніэль Басет.

Назіраючы за тым, якія старонкі праглядаюць добраахвотнікі, навукоўцы змаглі знайсці сярод іх і «занятых людзей» і «паляўнічых» - тых, хто «скакаў» па многіх старонках «Вікіпэдыі», і тых, хто заставаўся ў межах звязаных старонак.

Разам з тым, удзельнікі не заўсёды прытрымліваліся аднаго фармату паводзін, навукоўцы паспрабавалі зразумець, чаму так адбываецца. Для гэтага яны выкарысталі звесткі апытальніка, які ўдзельнікі запоўнілі перад пачаткам даследавання.

Мяркуючы з апытанняў, патрэба ў запаўненні канкрэтных прабелаў у ведах, відавочна, вызначала паводзіны паляўнічага, у той час як жаданне шукаць зусім новую інфармацыю было паказчыкам іншага стылю прагляду «Вікіпэдыі» - вялікіх скокаў паміж вузламі або старонкамі.

«Мы мяркуем, што пераход ад паляўнічага стылю да занятага можа адбыцца праз імкненне да сенсацый або цягі да навізны і новай інфармацыі цягам дня», - кажа Басет.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках