25 красавiка 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Барабаншчыкава пра бел-чырвона-белы сцяг: Для мяне ён заўсёды быў і застаецца адным з самых прыгожых у свеце

8
Вольга Барабаншчыкава пра бел-чырвона-белы сцяг: Для мяне ён заўсёды быў і застаецца адным з самых прыгожых у свеце

Магутныя словы беларускай тэнісісткі.

еларуская тэнісістка Вольга Барабаншчыкава распавяла аб паведамленні, якое ёй даслалі.

«Змагар! Сёння чарговым разам хтосьці напісаў мне цудоўнае паведамленне. Усё чытаць не стала, але там зноў было нешта пра «гэтых змагароў», якія спакойна жыць не даюць нармальным людзям.

А мне яно падабаецца. Сур'ёзна. Прыгожае, моцнае слова! Змагар. Змагары. Змагары за сваю светлую будучыню, за будучыню нашых дзяцей. Куды лепш быць змагаром, чым....рабом і прыстасаванцам.

Іх (прапаганды) бездапаможныя спробы абліць брудам усе добрае, ніяк не ўвянчаюцца поспехам. Усё, што яны робяць, выглядае і гучыць танна, пошла і безгустоўна. Таму што таленавітыя і стылёвыя людзі - на другім баку. На баку дабра. У мяне ўсё.

ПС. Для мяне гэты сцяг заўсёды быў і застаецца адным з самых прыгожых. У свеце. Жыве!» - напісала Барабаншчыкава.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках