19 красавiка 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Škoda адмовілася спансаваць ЧС-2021 у хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

9
Škoda адмовілася спансаваць ЧС-2021 у хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

Учора аб сваёй адмове паведаміў іншы спонсар чэмпіянату - брэнд NIVEA.

Аўтамабільны вытворца Škoda адмовіўся спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі. Адзначым, што гэта афіцыйны галоўны спонсар чэмпіянатаў свету.

«Мы ганарымся тым, што з'яўляемся партнёрам чэмпіянатаў свету IIHF 28 гадоў. Але мы таксама паважаем і прасоўваем правы чалавека. Таму Škoda адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай 2021, калі пацвердзіцца, што Беларусь будзе прымаць гэтае спаборніцтва», - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

We've been a proud partner to the @IIHFHockey World Championship for 28 years. But we also respect & promote all human rights. Therefore, #SKODA will withdraw from sponsoring the 2021 IIHF Ice Hockey World Championship if #Belarus is confirmed to be co-hosting the event. pic.twitter.com/fC3ZMbY2cG

- ŠKODA AUTO NEWS (@skodaautonews) January 16, 2021

Нагадаем, учора пра сваю адмову ва ўдзеле паведаміў іншы спонсар чэмпіянату - брэнд NIVEA MEN:

«NIVEA выступае за павагу, яднанне і супрацьстаіць усялякім формам дыскрымінацыі і гвалту. З улікам існай сітуацыі мы вызначылі, што брэнд NIVEA MEN не будзе спонсарам ЧС-2021, калі ён будзе праводзіцца ў Беларусі. Мы ўжо паінфармавалі IIHF пра гэта і будзем уважліва сачыць за абмеркаваннямі [гэтага пытання]».

Нагадаем, ЧС-2021 павінен прайсці ў Менску і Рызе з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года. Аднак праз палітычную сітуацыю ў краіне і падазрэнні ў падачы недакладнай статыстыкі аб COVID-19 Міністэрствам аховы здароўя шэраг еўрапейскіх краін выказаліся супраць правядзення спаборніцтваў у Беларусі.

Пастанова аб тым, ці пройдзе чэмпіянат свету ў Менску, будзе прынятая не пазней за 27 студзеня на Радзе IIHF.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках