26 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцынаваных «Спадарожнікам V» жыхароў Расеі не пусцяць у ЗША і ў Еўропу

3
Вакцынаваных «Спадарожнікам V» жыхароў Расеі не пусцяць у ЗША і ў Еўропу

Там не ўважаюць яго за вакцыну.

Грамадзян Расеі могуць не пусціць у замежныя аэрапорты, калі яны прышчэпленыя прэпаратам «Спадарожнік V». Справа ў тым, што на захадзе не ўважаюць пуцінскае варыва за рэальную вакцыну. Такое становішча спраў можа моцна ўдарыць па індустрыі турызму, паведамляе kavkazcenter.com.

Віцэ-прэзідэнт расейскага саюза туріндустрыі Аляксандр Асавуленка выступіў з заявай, у якой паведаміў пра тое, што вакцынацыя расейскім прэпаратам «Спадарожнік V» можа негатыўна адбіцца на расейскіх турыстах - апошніх могуць папросту не пусціць у замежныя аэрапорты, што абумоўленае тым, што гэтая вакцына не была сертыфікаваная.

«Не выключана, што сертыфікат пра вакцынацыю расейскім прэпаратам не будзе прызнаны дастатковым для ўезду турыстаў у некаторыя дзяржавы. Пакуль вакцына, распрацаваная ў Расеі, прызнаецца не ўсімі, роўна як і наша краіна можа не прызнаваць замежныя прэпараты. На жаль, у такім выпадку праблема фармуецца не столькі навуковым або медыцынскім чыннікам, колькі палітычным», - заявіў Асавуленка.

У Маскве ўжо загадзя спрабуюць надаць сітуацыі характар палітычнай і эканамічнай змовы супраць Расеі. Маўляў, захад хоча прасунуць сваю вакцыну, таму задавальняе «палітычныя інтрыгі супраць расейцаў, якія прышчапіліся вакцынай «Спадарожнік V».

Папярэдзіўшы аб магчымай праблеме, Асавуленка выказаў ўтоеную пагрозу на адрас заходніх краін, заявіўшы, што калі «такое адбудзецца, то кожная краіна павінна разумець наступствы такіх дзеянняў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках