24 красавiка 2024, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя пачала самую маштабную кампанію вакцынацыі ад COVID-19

Індыя пачала самую маштабную кампанію вакцынацыі ад COVID-19

Блізу 300 мільёнаў жыхароў краіны будуць прышчэпленыя ў найбліжэйшыя тыдні.

У Індыі ў суботу, 16 студзеня, пачалі самую маштабную ў свеце кампанію вакцынацыі – прыкладна 300 млн жыхароў краіны атрымаюць вакцыну ад каранавірусу ў найбліжэйшыя тыдні.

Пра гэта піша AP.

«Мы пачынаем найбуйнейшую ў свеце кампанію вакцынацыі, і яна пакажа свету нашы магчымасці», – сказаў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, заклікаўшы насельніцтва краіны не верыць чуткам пра небяспечнасць вакцынаў.

Першымі ад COVID-19 будуць прышчэпленыя медыцынскія супрацоўнікі – гэта прыкладна 30 млн лекараў, медсясцёр і астатні медперсанал. На другім этапе плануюць вакцынаваць 270 млн чалавек, у тым ліку людзей, старэйшых за 50 гадоў і тых, якія маюць спадарожныя захворванні.

«Я вельмі радая, што я ў ліку першых атрымала вакцыну. Я шчаслівая атрымаць індыйскую вакцыну, і нам не трэба спадзявацца ў гэтым на іншых», – сказала медсястра Гіта Дэві.

У першы дзень вакцынацыі плануюць зрабіць блізу 100 прышчэпак у кожным з 3006 цэнтраў усёй краіны.

Індыя ўхваліла экстраннае выкарыстанне дзвюх вакцынаў ад каранавірусу – адну распрацоўкі Оксфардскага ўніверсітэта і брытанскай фармкампанія AstraZeneca, а другую – індыйскай кампаніі Bharat Biotech.

Індыя з насельніцтвам амаль 1,4 млрд чалавек займае другое месца ў свеце пасля ЗША ў колькасці выпадкаў інфекавання каранавірусам і трэцяе месца ў колькасці смерцяў пасля ЗША і Бразіліі. З пачатку пандэміі зарэгістравана 10,5 млн пацверджаных выпадкаў COVID-19, 152 тысячы чалавек памерлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках