28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына запатрабавала ад Расеі неадкладна расследаваць злачынствы супраць Навальнага

7
Нямеччына запатрабавала ад Расеі неадкладна расследаваць злачынствы супраць Навальнага

Маскве перадалі пратаколы допыту палітыка ў пракуратуры Берліна.

Фэдэральная ўстанова ў справах юстыцыі ФРГ адказала на чатыры запыты Расеі датычна справы аб атручэнні палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе Deutsche Welle.

Сярод іншага Маскве перадалі пратаколы допыту палітыка ў пракуратуры Берліна.

«Федэральны ўрад зыходзіць з таго, што ўрад РФ цяпер неадкладна зробіць усе неабходныя крокі для расследавання злачынства супраць спадара Навальнага. Гэтае злачынства павінна быць расследаванае ў Расеі», – цытуе Deutsche Welle прадстаўніка ўстановы.

Навальнага дапытала пракуратура Берліна ў якасці пацярпелага, паводле словаў прадстаўніка міністэрства юстыцыі, апазіцыянер «грунтоўна адказаў на ўсе пытанні, зададзеныя расейскай генеральнай пракуратурай».

Асабістыя звесткі пра стан ягонага здароўя, згодна з прававымі нормамі ФРГ, падпадаюць пад строгую абарону, і Навальны не пагадзіўся на перадачу гэтай інфармацыі расейскаму боку.

Навальны знаходзіцца ў Нямеччыне са жніўня 2020 года, куды яго прывезлі на лячэнне пасля атручвання ў Расеі. Палітык абяцаў вярнуцца ў РФ 17 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках