29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нікога Лукашэнка не прыкрые і не возьме з сабой на самалёт»

16
«Нікога Лукашэнка не прыкрые і не возьме з сабой на самалёт»

Сілавікі здаюць сваё кіраўніцтва, спадзеючыся на індульгенцыю ў будучыні.

Аўтары зліваў скандальных размоваў высокапастаўленых сілавікоў спадзяюцца на індульгенцыю ў будучыні, заявіў сайту «БП» сябра палітрады АГП Леў Марголін.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыязапіс з голасам, падобным на голас цяперашняга намесніка міністра МУС Карпянкова. Гэты чалавек кажа: Лукашэнкам мы прыкрытыя з усіх бакоў у плане ўжывання зброі. Згодныя з ім?

– Думаю, мужчына, чый голас падобны на голас Карпянкова, крывіць душой. Нават калі ён вельмі наіўны чалавек, то не можа не разумець: у найлепшым выпадку Лукашэнка прыкрые толькі яго.

Калі кіраўніку давядзецца ляцець з краіны, то ён прыхопіць аснову сваёй гвардыі, якая патрэбная будзе яму ў новым месцы, у Расеі – хтосьці ж павінен будзе ахоўваць Лукашэнку.

Што тычыцца астатніх, шарагоўцаў, то ўпэўнены, што ўсе разумеюць: нікога Лукашэнка не прыкрые. Ён можа зрабіць гэта толькі часова, на сёння. Мы бачым, што пакуль не распачатая ні адна крымінальная справа, нягледзячы на відавочныя прыкметы складу злачынства.

Але пройдзе час, і Лукашэнка не будзе пры ўладзе. І ўсе гэтыя пытанні абавязкова будуць пастаўленыя на парадак дня.

Больш за тое, праца вядзецца ўжо цяпер. Многія асобы, датычныя да гвалтоўных дзеянняў і забойстваў, ужо вылічаныя. Упэўнены на 100%, што супраць іх будуць распачатыя крымінальныя справы і яны панясуць пакаранне.

– Чалавек, чый голас падобны на голас Карпянкова, спасылаючыся на словы Лукашэнкі, кажа: у выпадку змены ўлады сілавікоў «знішчаць», «будуць рабіць люстрацыі, будуць здзекавацца»...

– І Лукашэнка, і Карпянкоў разумеюць, што гэтага не будзе, але спрабуюць напалохаць падначаленых. Выбачайце, сілавікоў у нас не адзін дзясятак тысячаў чалавек, многія з іх займаліся прафесійнымі абавязкамі, лавілі рабаўнікоў – якія да іх могуць быць санкцыі?

Так, верагодна, будуць праверкі пра дачыненне да гвалтоўных дзеянняў. Але сам факт таго, што чалавек у гэты час служыў у МУС, Следчым камітэце ці МНС, не можа быць падставай для пакарання.

Хоць бы таму, што асноўнай задачай новай Беларусі будзе стварэнне прававой дзяржавы. Любы чалавек, які без доказнай базы паспрабуе распачаць нешта супраць супрацоўніка МУС, сутыкнецца з новай судовай сістэмай, якая спытае ў яго: якое права?

Магчыма, людзі, якія кажуць пра расправу ў выпадку змены рэжыму, проста праектуюць свае дзеянні на дзеянні будучай дэмакратычнай улады. Калі яны наладзілі такі разбой, будучы ў меншасці, то, вядома, ім страшна ўявіць, што можа зрабіць народ, прыйшоўшы да ўлады.

Але паўтару, што гэтага не будзе: гэта будзе ўлада зусім іншага характару.

– Гэта далёка не першы зліў размоваў высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў. Хто і навошта гэта робіць?

– Робяць, вядома, іхнія калегі. А прычыны могуць быць дзве. Першая прычына – магчыма, жаданне зарабіць. Праходзіла інфармацыя, што сёй-той хоча грошай за нейкія запісы.

Другая прычына – жаданне атрымаць індульгенцыю ў будучыні. Потым будзе сказана: хоць гэты чалавек і служыў там, але ён ні ў чым не замешаны, і больш за тое, ён як падпольшчык дапамагаў нам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках