29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фазэль прызнаў, што ЧС у хакеі ў Беларусі практычна немагчымы

30
Фазэль прызнаў, што ЧС у хакеі ў Беларусі практычна немагчымы

Ужо ідзе праца над планам «Б».

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль прызнаў у інтэрв'ю Sportschau, што ў Беларусі амаль няма шанцаў прыняць чэмпіянат свету ў 2021 годзе.

Для пачатку Рэнэ Фазэль растлумачыў сутнасць ягоных здымкаў з Лукашэнкам і Дзмітрыем Баскавым.

«Мае супольныя фатаграфіі з Лукашэнкам былі няправільна вытлумачаныя. Абмеркаванне ішло ў зусім іншым ключы – я прыехаў не для таго, каб выпіць з ім гарэлкі. Нашай мэтай было знайсці развязанне пытання», – сказаў Фазэль.

Генеральны сакратар IIHF Хорст Ліхтнер, у сваю чаргу, дадаў, што ім было гарантавана, што фатаграфіі не патрапяць у прэсу.

Што тычыцца фатаграфій з Дзмітрыем Баскавым, то, паводле словаў Фазэля, старшыня Беларускай федэрацыі хакею папрасіў яго пра супольны здымак.

«Я і выказаць здагадку не мог, што ён будзе выкладаць іх у публічны доступ. У такіх сітуацыях разумееш, што табой маніпулююць», – адзначыў Фазэль.

Далей кіраўнік IIHF расказаў пра змест размовы з Лукашэнкам.

«Мы не вылучалі ніякіх патрабаванняў, а толькі прапаноўвалі розныя развязанні сітуацыі, якая склалася. Большасць з іх была прынятая. Таксама мы закранулі арганізацыйныя пытанні. Урэшце мы адпраўляемся ў краіну, дзе на вуліцы выходзяць сотні тысячаў людзей, таму трэба мець гарантыі бяспекі. Быць упэўненымі, што арэна не будзе ў аблозе. Гульцы, заўзятары, журналісты павінны быць у бяспецы.

Акрамя гэтага, варта разумець, што ў Беларусі крыху іншае стаўленне да каранавірусу. Але нас запэўнілі, што падчас турніру будуць выконвацца сусветныя стандарты.

І, нарэшце, мы закранулі палітычныя пытанні. Ад апазіцыі даведаліся, што ў краіне 165 палітвязняў. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да Лукашэнкі.

Пасля гэтага мы перайшлі да тэмы Канстытуцыі і выбараў. Але зразумейце, як IIHF мы не можам высоўваць палітычных патрабаванняў, таму мы проста спрачаліся. Настолькі канструктыўна, наколькі гэта з ім магчыма.

Мы прыляцелі, каб зрабіць нешта добрае. Пра што мы павінны шкадаваць? Мы маглі б проста напісаць, але замест гэтага прыехалі і сказалі: «Аляксандр, у нас праблема». Мы проста спартовая арганізацыя, якая імкнецца выканаць сваю працу, – сказаў Фазэль.

Цяпер Рэнэ Фазэль вельмі нізка ацэньвае шанцы правесці чэмпіянат свету ў Менску.

«Зрабіць гэта будзе вельмі, вельмі складана. Павінен адбыцца цуд. Вядома, мы не будзем прымаць такую пастанову на эмоцыях. Цяпер мне трэба крыху адпачыць. Хорст жа зоймецца аналізам плана Б», – сказаў Фазэль.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках