19 красавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школы, праца, транспарт: як будзем жыць пры -20 °С і ніжэй

2
Школы, праца, транспарт: як будзем жыць пры -20 °С і ніжэй

У Беларусі ўзмацняюцца маразы.

Сіноптыкі папярэджваюць: да суботы маразы ўзмоцняцца. Халадней за ўсё будзе ў нядзелю і панядзелак, калі ўначы ў некаторых рэгіёнах краіны слупок тэрмометра апусціцца да -29°C. Пра тое, ці чакаюць у гэтыя дні школьнікаў дадатковыя выходныя, і як павінна быць арганізавана работа пры моцным «мінусе», у матэрыяле tut.by.

Тэмпература

Паводле звестак Белгідрамета, удзень у Беларусі халадней за ўсё будзе ў суботу. 16 студзеня ў некаторых рэгіёнах краіны тэмпература апусціцца да -20°С. Уначыныя рэкорды чакаюць нас у нядзелю і панядзелак, калі ў некаторых раёнах слупок тэрмометра пакажа -29°С.

Дарэчы, журналісты прааналізавалі студзеньскія тэмпературы ў Менску за апошнія дзесяць гадоў. Калі лічыць з 2012 года, гэты студзень можа стаць самым халодным.

Школы

Чым мацней становяцца маразы, тым мацнее ў дзяцей надзея на дадатковыя выходныя. Пра што мы? Пра тое, калі праз нізкія тэмпературы раптам адмяняюць заняткі. У «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі» напісана, калі а 7.00 слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за -25°C, а хуткасць ветру больш за 3 м/сек, адукацыйны працэс могуць прыпыніць. Рашэнне аб гэтым прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Што да працы дзіцячых садкоў, то ў «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі» пра неспрыяльныя ўмовы надвор'я гаворыцца наступнае: калі тэмпература -15°С і ніжэй, а хуткасць ветру большая за 3 м/сек, то кіраўнік установы можа скасаваць або скараціць прагулкі дзяцей да 3 гадоў. Калі малышам ад 3 да 7 гадоў, то змены ў іх дзённым раскладзе ўносяць пры тэмпературы -18°С і ветры больш за 3 м/сек.

Бацькам, у якіх ёсць пытанне, ці варта выводзіць маленькіх дзяцей на вуліцу ў мароз, Святлана Ільясевіч, педыятр медыцынскіх цэнтраў «Кравіра» і «Доктар ТУТ» адказвае: калі ў -20°С неабходнасці выходзіць на мароз няма, лепш выветрыць пакой, увільгатніць і пераседзець дома.

- Калі гаворка ідзе пра немаўлят, то калі на вуліцы -10°С і ніжэй, шпацыр лепш скасаваць. Да года дзеці трохі па-іншаму рэагуюць на мароз, таму ў камфортнае надвор'е можна пайсці шпацыраваць нават у -15°С, - адзначае суразмоўца. - У той жа час трэба разумець, што -15°С, калі ёсць вецер, і калі бязветрана, - гэта дзве розныя па адчуваннях тэмпературы. Таму, збіраючыся на вуліцу, бацькам варта звяртаць увагу не толькі на паказанні тэрмометра, але і на адчуванні.

Лекарка распавядае, як паводзіць сябе ў мароз, каб не нашкодзіць здароўю

Тым, хто наважыць у гэтыя марозныя дні выйсці з дзецьмі на вуліцу, спецыялістка рэкамендуе надзець дзіцяці шматслаёвае адзенне. Калі ёсць тэрмабялізна, то яе. Пры гэтым адзежа, як і абутак павінны быць не цеснымі. Так малым будзе цяплей. Важна, каб дзіця на вуліцы дыхала носам: у носе паветра саграваецца, увільгатняецца і не так раздражняюцца дыхальныя шляхі.

- Яшчэ момант. Шалік дзіцяці трэба завязаць так, каб рэч не станавілася вільготнай ад дыхання. Інакш скура можа больш раздражняцца і яшчэ мацней пераахалоджвацца, - кажа Святлана Ільясевіч. - Калі ў дзіцяці адчувальная скура і яна рэагуе на мароз, трэба нанесці крэм ад ветру і марозу. Рабіць гэта варта не перад выхадам з дому, а за хвілін 15-20.

Педыятр таксама звяртае ўвагу, што дзеці, калі гуляюць, могуць не адчуваць мароз, і таго, як у іх замярзаюць рукі і ногі. Таму на прагулцы дзіця трэба ўвесь час кантраляваць.

- Калі бачыце, што кончыкі пальцаў, нос бляднеюць, трэба адразу ж пайсці ў цёплае памяшканне, пераапрануцца ў цёплае адзенне і папіць што-небудзь цёпленькае, - раіць лекар. - Дарэчы, многія бацькі, вярнуўшыся з дзецьмі з марозу, робяць памылку і пачынаюць расціраць змёрзлыя шчокі, пальцы. Так, можна пашкодзіць скуру.

Праца

Раней у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тлумачылі, што зімой тэмпература ў офісах павінна быць +20°С і вышэй. У механічных цэхах - не менш за +17°С, у ліцейных, тэрмічных, зварачных цэхах - +15°С і вышэй.

Калі ж людзям трэба працаваць пры -25°С і ніжэй, тэхналагічна немагчыма або эканамічна абгрунтавана немэтазгодна ацяпляць тыя ці іншыя вытворчыя памяшканні, то такія ўмовы працы прызнаюцца шкоднымі і наймальнік абавязаны засцерагчы ад іх работнікаў.

- У іншым выпадку наймальнік павінен рэгламентаваць знаходжанне работнікаў у неспрыяльных тэмпературных умовах, а таксама забяспечыць супрацоўнікаў адпаведнымі сродкамі індывідуальнай абароны і пакоямі абагрэву, - распавядаюць у ФПБ.

Так, у людзей, якія працуюць на адкрытым паветры ці ў неацяпляльным памяшканні, акрамя абеду, павінны быць перапынкі, каб пагрэцца. Звычайна гэта 15-20 хвілін праз кожныя дзве гадзіны. Гэтыя перапынкі ўваходзяць у працоўны час.

- Летась на нашу ініцыятыву быў зменены арт. 135 Працоўнага кодэкса, - адзначаюць у ФПБ. - Ён рэгламентуе дадатковыя сацыяльныя перапынкі работнікам, якія выконваюць свае службовыя абавязкі на адкрытым паветры ці ў закрытых неацяпляльных памяшканнях. У папярэдняй рэдакцыі кодэкса такія перапынкі падаваліся толькі зімой. Цяпер фармулёўка ў артыкуле заменена на іншую - у «халодны перыяд года». Гэта азначэнне разумее прамежак часу, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра +10°C. Гэтая папраўка пашырыла правы працаўнікоў на дадатковыя перапынкі.

Транспарт

- Ніякіх змен у працы гарадскога пасажырскага транспарту на час устойлівых маразоў не прадугледжаная. Працуем у штатным рэжыме, - растлумачылі ў прэс-службе Мінсктранса. - Прымаюцца ўсе неабходныя меры для забеспячэння перавозкі пасажыраў у поўным аб'ёме па дзейным раскладзе.

Добрая навіна: паводле папярэдняга прагнозу, аслабленне маразоў чакаецца ў сярэдзіне наступнага тыдня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках