18 красавiка 2024, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Латвія прапанавала IIHF правесці ўсе матчы ЧС-2021 у Рызе

22
Афіцыйна: Латвія прапанавала IIHF правесці ўсе матчы ЧС-2021 у Рызе

Канчатковая пастанова па турніры будзе прынятая ўжо ў канцы студзеня.

Прэзідэнт ІІХФ Ранэ Фазель паведаміў, што Латвійская хакейная асацыяцыя гатова правесці ўсе матчы ЧС-2021 у Рызе, піша «Трибуна».

Турнір павінен быў прайсці ў Менску і Рызе з 21 траўня да 6 чэрвеня.

Раней розныя арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету з Менска праз палітычную сітуацыю ў Беларусі.

«Мы атрымалі прапанову ад Латвіі. Яны сказалі, што гатовыя прыняць 16 каманд на дзвюх арэнах у Рызе.

Думаю, што на працягу 5-10 дзён будзе пастанова што да Менску. Нам трэба яшчэ правесці некалькі сустрэч. Калі мы скасуем Менск, то, можа быць, іншыя федэрацыі выйдуць на нас з прапановай, гэта таксама магчыма», - сказаў Фазель.

Канчатковае рашэнне аб правядзенні турніру павінна быць прынятае на нарадзе IIHF, якая запланаваная на канец студзеня.

Раней Фазэль паведаміў, што арганізацыя атрымала прапанову ад Дацкага хакейнага звязу і вядзе перамовы з Федэрацыяй хакея Славакіі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках