25 красавiка 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NIVEA адмовілася спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі, калі ён будзе праведзены ў Беларусі

11
NIVEA адмовілася спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі, калі ён будзе праведзены ў Беларусі

Пра гэта заявіла кампанія ў сваім Instagram запісе.

У рэдакцыю Charter97 даслалі скрыншот з Instagram, дзе афіцыйная старонка кампаніі NIVEA робіць заяву, што кампанія не збіраецца спансаваць чэмпіянат, калі ён будзе арганізаваны ў Беларусі.

– NIVEA MEN выступае за павагу, адзінства і супраць усіх формаў дыскрымінацыі і гвалту. Гледзячы на цяперашнюю сітуацыю, мы пастанавілі, што NIVEA MEN не будзе спансаваць чэмпіянат свету 2021 у хакеі, калі будзе пацверджана, што ён будзе супольна арганізаваны ў Беларусі. Мы ўжо паінфармавалі ІІХФ пра нашу пастанову і будзем уважліва сачыць за абмеркаваннямі, – заявіла кампанія.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках