19 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў адхіліў прапанову аб інвестыцыях у Telegram $30 мільярдаў

3
Павел Дураў адхіліў прапанову аб інвестыцыях у Telegram $30 мільярдаў
ПАВЕЛ ДУРАЎ

Кансорцыум заходніх фондаў хацеў набыць долю 5-10% у кампаніі.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў адмовіўся ад прапановы кансорцыума заходніх фондаў аб інвестыцыях у кампанію. Аб гэтым піша выданне The Bell са спасылкай на крыніцу ў атачэнні Дурава. Інфармацыю таксама пацвердзіла яшчэ адна крыніца з асяроддзя прадпрымальніка.

Патэнцыйныя інвестары ацанілі ўсю кампанію на $30 млрд. Адзначаецца, што гэта першая вонкавая адзнака Telegram, пра якую стала вядома за апошнія некалькі гадоў.

Са слоў суразмоўцаў выдання, гаворка ішла аб куплі долі 5-10% у кампаніі. Прапанова была зробленая ў канцы мінулага тыдня, і заснавальнік Telegram ужо паспеў яе адхіліць.

Нагадаем, што выданне The Information паведамляла пра тое, што Telegram можа прыцягнуць амаль $1 млрд крэдыту найбліжэйшым часам. У каментары выданню прадстаўнік кампаніі адзначыў, што Telegram «разглядае розныя варыянты ў адпаведнасці са сваёй ідэяй, арыентаванай на прыватнасць, але не будзе браць на сябе ніякіх абавязацельстваў, якія прадугледжваюць якую-небудзь форму абавязковага выхаду».

Раней Павел Дураў развіваў мэсэнджар Telegram на ўласныя грошы. У снежні 2020 года ён анансаваў пачатак манетызацыі мэсэнджара.

Нагадаем, што нядаўна аўдыторыя мэсэнджара Telegram перавысіла 500 млн карыстальнікаў за месяц. Гэта на 100 млн больш, чым у красавіку 2020 года. Мэсэнджар сутыкнуўся са значным прытокам карыстальнікаў на фоне аб'явы WhatsApp аб абмене звесткмі з Facebook. На рост аўдыторыі ў ЗША таксама паўплывала блакаванне Twitter старонкі дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа і блакаванне папулярнай сярод паслядоўнікаў Трампа кансерватыўнай сацсеткі Parler.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках