Прадстаўнік завода Škoda выйшаў з тэрмасам да пікету беларусаў і падтрымаў іхны пратэст
4- 15.01.2021, 17:13
- 15,577
Беларуская дыяспара патрабуе ў аднаго з фундатараў ЧС у хакеі дамагчыся яго пераносу з Менска.
У чэшскім горадзе Млада Баляслаў беларусы пікетуюць ля штаба Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату свету ў хакеі. Да іх выйшаў прэс-сакратар кампаніі.
Томаш Катэра прынёс тэрмасы кавы ды гарбаты і пачаставаў удзельнікаў пікету. Як распавяла арганізатарка акцыі Дар'я Рудзько, прэс-сакратар кампаніі сказаў, што цалкам падзяляе патрабаванні пікетоўцаў і што аўтары звароту цягам тыдня атрымаюць на яго адказ, паведамляе «Радыё Свабода».
Раней удзельнікі пікету перадалі ў офіс Škoda Auto зварот з просьбай байкатаваць цяперашні чэмпіянат, калі яго правядзенне не будзе перанесенае з Беларусі. Прадстаўнік завода Škoda паабяцаў таксама азнаёміць Міжнародную федэрацыю хакея са сваёй пазіцыяй у гэтым пытанні.
Škoda Auto, найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у Чэшскай Рэспубліцы, з'яўляецца партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея і галоўным спонсарам чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі.