28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбраць алерген

2
Прыбраць алерген
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Дзеянні ўлады ўсё больш супярэчаць базавым маральным нормам нашага народа.

У беларусаў спакваля з'явілася моцная маральная алергія на ўладу. Спробы апошняй прыбраць вонкавыя сімптомы гэтай алергіі жорсткімі сродкамі толькі ўзмацнілі яе.

Дзеянні ўлады ўсё больш супярэчаць базавым маральным нормам нашага народа. Змяніць гэтыя нормы ўлада не змагла і не зможа, бо яны запісаныя ў генетычную памяць беларусаў. Тысячагоддзямі гэтыя маральныя нормы забяспечвалі суіснаванне і супольнае выжыванне нашых продкаў ва ўмовах складанага клімату і варожых набегаў. Таму ніякая прапаганда не здольная іх скасаваць.

А жорсткае лячэнне маральнай алергіі на ўладу гвалтам і рэпрэсіямі можа толькі часова схаваць вонкавыя праявы гэтай алергіі. Але цаной яе яшчэ большага ўзмацнення і знясілення ўладнага механізму.

Алергія, як вядома, не вылечваецца. Выйсце адно - прыбраць алерген.

Мікалай Статкевіч, t.me

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках