17 красавiка 2024, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы прапанавалі ператварыць парэшткі Пуціна ў «святыя мошчы»

61
Расейцы прапанавалі ператварыць парэшткі Пуціна ў «святыя мошчы»
Фота: AP

Аўтары ініцыятывы звярнуліся да патрыярха РПЦ Кірыла.

Расейская грамадская арганізацыя "Нацыянальны камітэт + 60" заявіла аб неабходнасці ўнясення ў закон аб недатыкальнасці прэзідэнта РФ "сакральнай папраўкі", якая вызначыць, што рабіць з целам Пуціна пасля ягонай смерці.

Аўтары звароту звярнуліся да патрыярха РПЦ Кірыла з патрабаваннем "накіраваць усе намаганні на сакралізацыю" прэзідэнта РФ. Супольнікі прапануюць ператварыць парэшткі адстаўнога афіцэра КДБ Уладзіміра Пуціна ў святыя мошчы.

Пра гэта паведамляе "Росбалт".

"Пасля скону другога прэзідэнта яго цела недатыкальнае і адыходзіць да РПЦ! Нягожа вялікаму кіраўніку быць пахаваным на Мыцішчынскім цвінтары, - адзначылі ў арганізацыі. - Прадстаўляецца, Патрыярх Кірыл паспее да свайго "пенсійнага юбілею" развязаць пытанні і з срэбнай ракай, і кувукліяй у Петрапаўлаўскім саборы в СПб для дабравернага Уладзіміра".

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі таксама мяркуюць, што "антыхрыст Навальны" прыбудзе ў краіну "сеяць смуту", і кіраўнік дзяржавы мае патрэбу ў асаблівай духоўнай ахове.

"Напярэдадні прышэсця Антыхрыста (у іпастасі Навальнага), ангажаванага варожым Захадам, РПЦ па волі божай проста абавязаная аддаць яго анафеме! Адназначна, на днях ён прыбудзе ў першапрэстольную з галоўнай мэтай - пасеяць смуту і зганьбаваць праведнага кіраўніка РФ! На думку экспэртаў, для ўмацавання дзяржавы ўсе іерархі РПЦ павінны ў сябе размясціць парадныя партрэты Уладзіміра Пуціна ў поўны рост з белым квадратным німбам, - гаворыцца ў звароце камітэта. - Белы арэол вакол галавы жывога УУП сімвалічна адлюстроўвае таямніцу чароўнай прысутнасці ў ім".

Акрамя таго, грамадскія дзеячы знайшлі спосаб перамагчы каранавірус у краіне: першымі ў чаргу на масавую вакцынацыю павінны стаць царкоўныя служкі. "Мяркуем, што клірыкі РПЦ асабістым прыкладам дапамогуць краіне пераадолець заразу каранавіруса, прышчапіць сакральнай вакцынай "сПУТИНк В", - заявілі аўтары звароту, ці то жартам, ці то па непісьменнасці перайначыўшы напісанне разрэкламаванай Уладзімірам Пуціным вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V".

Раней "Нацыянальны камітэт +60" ужо патрабаваў у патрыярха Кірыла прылічыць Пуціна да ліку святых і дапоўніць праваслаўнае богаслужэнне прапрэзідэнцкай малітвай. Расейскую вакцыну ад COVID-19 супольнікі прапаноўвалі назваць "Пуцінол".

"Нацыянальны камітэт +60" быў створаны пецярбуржскімі грамадскімі актывістамі для святкавання 60-годдзя Уладзіміра Пуціна, якое прайшло ў 2012 годзе. Аднак пасля заканчэння святкавання камітэт не быў распушчаны, а прадаўжае выступаць з рознымі ініцыятывамі, накіраванымі на сакралізацыю ўлады ў асобе дзейнага прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках